Грынько Ганна, вучаніца 2 «А» класа, стала прызёрам раённага этапу рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». Наша юная чытальніца ўразіла журы сваім майстэрствам і пранікнёным выкананнем твораў беларускай класікі. Шчырасць, артыстызм і любоў да роднага слова дапамаглі Ганне годна выступіць сярод шматлікіх удзельнікаў і атрымаць Дыплом ІІІ ступені.
Мы шчыра віншуем Ганну з гэтым значным дасягненнем! Жадаем ёй не спыняцца на дасягнутым, далей адкрываць для сябе цудоўны свет беларускай літаратуры і радаваць нас новымі творчымі перамогамі. Няхай кожнае роднае слова, якое гучыць з вуснаў нашых дзяцей, напаўняе сэрцы гонарам за сваю Радзіму