Кожны чалавек павінен ведаць, дзе яго карані, як жылі яго продкі, якіх традыцый і звычаяў яны прытрымліваліся. 3 сакавіка вучні 4 “Б” класа наведалі выставачную залу аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры “Ад мінулага да сучаснага”. Экспазіцыя выставачнай залы змяшчае дзеючы этнакуток і выстаўкі творчых работ сучасных майстроў Слонімшчыны. Этнакуток налічвае звыш 150 экспанатаў. Рабяты пазнаёміліся з каштоўнымі калекцыямі прадметаў побыту, народнага касцюма, старажытнага абсталявання канца ХІХ – ХХ стагоддзя. Яны прынялі ўдзел у майстар –класе па прасаванні саматканага ільнянога палатна, навіванні ніткі, ткацтве на кроснах. Без мінулага нельга ўявіць сабе сучаснасць і будучыню. Выстава вельмі спадабалася дзецям і пашырыла веды аб народных мастацкіх рамёствах нашых продкаў і сучасных майстроў.