У рамках тыдня, прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы, для вучняў 3 "А" класа быў праведзены лінгвістычны батл "Жаўруковаю песняю мова звініць!", падчас якога вучні з захапленнем разгадвалі "Кветкавы філворд", збіралі прыказкі ў конкурсе "Залацінкі роднай мовы", выконвалі заданне "Назаві мяне па-беларуску" і выпраўлялі недахопы, дапушчаныя Васем Памылкіным ў конкурсе "Папацей, грамацей!"
Эстафету пераняў 3 “Б” клас, у якім была праведзена свая гульня “Знаўцы роднай мовы”. Выконваючы разнастайныя заданні, дзеці ўспомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі, фразеалагізмы, правілы беларускай мовы, а таксама атрымалі дадатковую інфармацыю з гісторыі роднай мовы. Удзельнікі паказалі добрыя веды і даказалі, што толькі той, хто ведае і паважае мову, гісторыю і культуру свайго народа, можа стаць сапраўдным выдатнікам.
А вучні 4 “В” класа прадэманстравалі свае веды ў інтэлектуальным турніры ,,Паўтараем, на роднай мове размаўляем”. Лепшымі знаўцамі беларускай мовы стала каманда ,,Рамонкі”. Вучні разгадвалі загадкі, перакладалі словы на беларускую мову, шукалі памылкі ў словах, тлумачылі значэнні рэдкаўжывальных слоў.
“Беражыце родную мову, смела размаўляйце і ніколі не цурайцеся яе!” – пад такім агульным дэвізам прайшлі мерапрыемствы ў пачатковай школе.