20 лютага для вучняў 8- ых класаў была праведзена інтэрактыўная вандроўка пад назвай "Падарожжа па моўных скарбах", у якой прыняла ўдзел бібліятэкар ГУК "Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа" Сявец Таццяна Аляксандраўна. У час гульні васьмікласнікі разгадвалі крыжаванку, чыталі вершы паэтаў-землякоў, тлумачылі значэнне некаторых беларускіх слоў, "збіралі" прыказкі.
Мерапрыемства было цікавае і карыснае для ўсіх прысутных.