«Код спадчыны» ўзламаны! У рамках Тыдня роднай мовы ў нашай школе прайшоў інтэлектуальны батл для дзевяцікласнікаў. І гэта была не проста праверка ведаў, а сапраўднае падарожжа ў глыбіню беларускай душы.
Актавая зала на гадзіну ператварылася ў інтэрактыўную пляцоўку, на якой тры каманды праходзілі праз моўныя лабірынты, удзельнічалі ў літаратурнай перастрэлцы, разгадвалі рэбусы, пабывалі ў ролях блогера, спартыўнага каментатара, выканаўцы рэпа.
Батл паказаў, што для сучасных падлеткаў беларуская культура – гэта цікава і стыльна. Віншуем пераможцаў і дзякуем усім удзельнікам за павагу да роднага слова!