18 лютага ў 6 "В" класе прайшлі масленічныя пасядзелкі за сталом. Вучні даведаліся пра святкаванне Масленіцы, пакаштавалі бліноў з варэннем і са згушчаным малаком... А масленічны тыдзень сапраўды нейкі загадкавы. Кожнаму з сямі дзён адпавядае сваё абрадавае значэнне: панядзелак - "Сустрэча", аўторак - "Зайгрыш", серада - "Ласуха", чацвер - "Шырокі чацвер", пятніца - "Цешчыны вечары", субота - "Залоўкіны вячоркі", нядзеля -"Праводзіны". Кожны дзень насычаны сваімі чараўніцтвамі, прадстаўлены шчырымі бяседамі і пажаданнямі. Наша продкі верылі, што чым больш будзе з’едзена бліноў, тым хутчэй прыйдзе вясна і лепшым будзе ўраджай. Жадаем усім цікавай і багатай Масленіцы і плёну ва ўсім!