17 лютага ў рамках тыдня, прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы, для вучняў 6 "А" класа быў праведзены моўны турнір "Скарбы роднай мовы". Шасцікласнікі здзейснілі сапраўднае падарожжа ў свет беларускага слова, гісторыі і народнай мудрасці. Турнір быў праведзены ў форме каманднай гульні. А ў 5 “А” класе было праведзена мерапрыемства “Пагавары са мной на роднай мове”. Вучні прымалі ўдзел у цікавых конкурсах, успаміналі фразеалагізмы, малявалі, перакладалі.
Усе імкнуліся размаўляць на беларускай мове. Такія спаборніцтвы дапамагаюць адчуць смак і глыбіню роднай мовы.